17 верасня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» адбылася інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства.
Перад вучнямі і педагогамі выступіла дырэктар Юлія Анатольеўна Сядова. Яна расказала аб значэнні гэтага дзяржаўнага свята, звярнула ўвагу на гісторыю яго з’яўлення, важнасць захавання міру і згоды ў грамадстве і адносінах паміж людзьмі.
Каб бліжэй пазнаёміцца з падзеямі, якія папярэднічалі ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г., прысутныя паглядзелі дакументальную стужку «НеразделиМЫ».
Завяршылася мерапрыемства абмеркаваннем фільма.