Кіраўнік – Ціхановіч Анастасія Яўгенаўна
Рэжысёр – Іванцова Наталля Іванаўна
Год стварэння – 1999
Год прысваення звання – 2005
Дзейнасць узорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-формат» накіравана на арганізацыю вольнага часу і выхаванне падлеткаў, пашырэнне іх кругагляду, адаптацыю ў сучасным жыцці.
Удзельнікі студыі – гэта актыўная і крэатыўная моладзь, якая жадае зрабіць сваё жыццё цікавым, гатовая ў дыялогу шукаць і знаходзіць эфектыўныя рашэнні розных задач.
Узорная кантакт-студыя праводзіць разнастайныя мерапрыемствы (інтэлектуальныя гульні, квэсты, забаўляльныя праграмы, трэнінгі, майстар-класы, конкурсы, віктарыны, шоу-праграмы, цімбілдзінгі і інш.), займаецца валанцёрскай і сацыяльна значнай дзейнасцю.
Справы студыі «Teens-формат» садзейнічаюць станаўленню асобы маладога чалавека, фарміраванню яго характару, маральных і грамадзянскіх якасцей, актыўнай жыццёвай пазіцыі, спрыяюць развіццю лагічнага мыслення, творчай фантазіі, набыццю вопыту публічных выступленняў.
На занятках і мерапрыемствах узорнай кантакт-студыі прысутнічаюць не толькі яе ўдзельнікі, але і іх сябры, аднакласнікі, людзі розных прафесій і сфер дзейнасці. Яны разам абмяркоўваюць актуальныя тэмы, якія цікавяць моладзь: арганізацыя вольнага часу, здароўе, дабрачыннасць, права, экалогія, мастацтва, гісторыя, выбар прафесіі і інш., ладзяць сумесныя праекты і акцыі.
За актыўную творчую дзейнасць, эфектыўнае супрацоўніцтва і ініцыятыву ўзорны клуб «Teens-формат» быў адзначаны граматай Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (2020 г.), падзякай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта за ўдзел у раённым конкурсе сацыяльных відэаролікаў «Пружаны – здаровы горад» (2022 г.), граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта за ІІІ месца ў квізе «Па старонках Вялікай Айчыннай вайны» (2022 г.), дыпломам за актыўнае супрацоўніцтва з Пружанскім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў, правядзенне сумесных культурна-масавых мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне пачуцця патрыятыму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі (2024 г.) і інш.