Кіраўнік – Салавей Святлана Уладзіміраўна
Год стварэння – 1993
Год прысваення звання – 2002

Узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» – гэта яркі, малады, энергічны і папулярны калектыў, які знаходзіцца ў пастаянным творчым пошуку, сістэматычна абнаўляе рэпертуар, вядзе канцэртную дзейнасць.

У «Рубіконе» займаюцца вучні сярэдніх школ горада ад 8 да 17 гадоў. Пры ансамблі працуе тры падрыхтоўчыя групы, дзе займаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 8 гадоў, якія потым папаўняюць асноўны склад калектыву.

Узорны ансамбль эстраднага танца – часты ўдзельнік дзіцячых і маладзёжных шоу-праграм, канцэртаў і тэатралізаваных прадстаўленняў Палаца культуры.

У рэпертуары – эстрадныя и народныя танцы з сучаснай харэаграфіяй і музыкай. Нумары ансамбля характарызуюцца глыбінёй харэаграфічных задумак, сучасным стылем выканання, арыгінальнымі касцюмамі. Ансамбль танца «Рубікон» цесна супрацоўнічае з іншымі калектывамі Палаца культуры: для салістаў вакальных калектываў рыхтуюцца прыгожыя падтанцоўкі,разам з іншымі харэаграфічнымі калектывамі ствараюцца сумесныя нумары да знамянальных святочных дат.

Шмат разоў ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» адзначаўся дыпломамі розных ступеняў на рэгіянальным конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца». У 2019 г. калектыў заняў І месца ў намінацыі «Street Show» на V адкрытым фестывалі харэграфічнага мастацтва «Dance Academy» (г.Мінск) і стаў лаурэатам І ступені ў дзвюх намінацыях – «Сучасны танец» і «Народна-стылізаваны танец» на ІІ Міжнародным конкурсе выканальніцкіх відаў мастацтваў «Сябры» (г.Мінск).

 У 2021 г. ансамбль стаў дыпламантам II ступені ў намінацыі «Народны танец (танцы народаў свету, стылізацыя)» конкурса   харэаграфічнага мастацтва «Вдохновение» (г.Санкт-Пецярбург), лаўрэатам І ступені ў намінацыях «Харэаграфія / усходні танец (група 16 – 18 год)» і «Харэаграфія / эстрадны танец (група 10 – 12 год)» ІІІ Міжнароднага шматжанравага конкурсу мастацтваў «Зимняя волна» (г.Мінск).

У 2022 г.  «Рубікон» быў узнагароджаны дыпломам II ступені ў намінацыі «Эстрадны танец» IV Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці «Millennium» (г.Брэст), дыпломам І ступені Х рэгіянальнаага свята-конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» (г.Пружаны), дыпломам I ступені ў намінацыі «Харэаграфія, вулічны накірунак (hip-hop, брэйк-данс)» і III ступені ў намінацыі «Харэаграфія, эстрадны танец» VIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новые вершины – 2022» (г.Мінск).

У 2023 г. ансамбль стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў ІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Зоркі над Вежай» (г.Камянец), двойчы дыпломантам І ступені на адкрытым рэгіянальным свяце-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» (г.Пружаны), дыпламантам І ступені ў намінацыі «Патрыятычны танец» ХV міжнароднага завочнага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Собираем таланты» (г.Санкт-Пецярбург).

2024 год прынёс новыя поспехі «Рубікону»: два дыпломы І ступені на адкрытым рэгіянальным свяце-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Магія танца» (г.Пружаны), два дыпломы лаўрэатаў III ступені на IV Міжнародным танцавальным конкурсе «Heppy star dance fest» (г.Брест) у намінацыях «Эстрадны танец/змешаная група/фармейшн» і «Эстрадны танец/юніёры/сола».

Па выніках 2023 г. узорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» быў узнагароджаны дыпломам Пружанскага райвыканкама як лепшы калектыў аматарскай творчасці і занесены на Дошку гонару Пружанскага раёна.

Падзяліцца навіной: