Кіраўнік – Волчык Вера Віктараўна
Год стварэння – 2006
Год прысваення звання – 2018

Заснавальнікам студыі «Шклінка-маляванка» з’яўляецца Марыя Мікалаеўна Кулецкая – Народны майстар Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, Брэсцкага абласнога клуба народнай творчасці «Скарб», грамадскага аб’яднання аматараў мастацтва рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны «ТУР», якая адрадзіла на Пружаншчыне самабытную мастацкую тэхніку «роспіс па шкле». Марыя Мікалаеўна не толькі надала новае жыццё гэтаму віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, але і вучыла дзяцей, прымала ўдзел у шматлікіх конкурсах, майстар-класах, выставах.

Студыя існуе каля 20 год і займаецца адраджэннем старадаўняга мастацтва нашых продкаў, спалучаючы традыцыі мінулага і сучаныя тэндэнцыі. Яе наведваюць вучні школ горада ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Яны авалодваюць тэхнікамі малявання, вучацца працаваць з рознымі фарбамі і матэрыяламі, знаёмяцца з відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыямі Пружаншчыны, далучаюцца да беларускай народнай спадчыны, з карысцю праводзяць вольны час. Праграма навучання уключае ў сябе вывучэнне традыцый, тэхналогіі і стварэнне ўнікальных вырабаў.

Сёння студыяй кіруе Вера Віктараўна Волчык, якая працягвае традыці, закладзеныя М.М.Кулецкай. Малады, але ўжо вопытны майстар, актыўна удзельнічае у фестывалях і кірмашах, прадстаўляючы сваю студыю «Шклінка-маляванка» на розных узроўнях. В.В.Волчык спалучае традыцыі і сучасныя падыходы ў творчасці, што дазваляе яе вучням развіваь свае навыкі і крэатыўнасць, імкнуцца да захавання спадчыны беларускага народа.

Удзельнікі студыі неаднаразова прадстаўлялі свае работы на тэматычных выставах, гарадскіх, раённых і абласных мерапрыемствах, праводзілі майстар-класы.

Штогод на свяце «Лесвіца поспеху», прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей, узорная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» ладзіць справаздачную выставу. Студыя неаднаразова ўдзельнічала ў выставах у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і Палацы культуры.

Юныя ўдзельнікі студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» адзначаліся ўзнагародамі рознага кшталту. Сярод іх – Дыпломы І і ІІ ступеняў раённага мастацкага конкурсу «Матуліна хата» (г.Пружаны, 2021 г.); Кірыл Волчык – Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» V Міжнароднага шматжанравага конкурсу «Белавежская зорка» (г.Брэст, 2022 г.); Лізавета Антончык – Дыплом ІІІ ступені IV раённага мастацкага конкурсу імя А.Лось (г.Пружаны, 2022 г.); Ева Строк – Дыплом за І месца, Яўгенія Пропер і Кірыл Волчык –  Дыпломы за ІІ месца ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» Міжнароднага конкурсу творчасці «Rive de Reve / Берег Мечты» (г.Варонеж, Расія, 2023 г.); Мікіта Харын – Грамата за ІІ месца і Яўгеніяі Пропер – Грамата за ІІІ месца V раённага мастацкага конкурсу імя А.Лось (г.Пружаны, 2023 г.); Марыя Галякевіч – спецыяльны дыплом VI Міжнароднага мастацкага конкурсу імя А.Лось (г.Пружаны, 2024 г.) і інш.

Падзяліцца навіной: