Кіраўнік – Валанчус Эўгеніюс Юозавіч,
Хармайстар – Шаманава Карына Эўгеніюсаўна
Год стварэння – 1992
Год прысваення звання – 1997

Калектыў узорнай эстраднай студыі «Меладзін» складаецца з вучняў школ горада ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія маюць музычныя і артыстычныя здольнасці і мараць авалодаць асноўнымі прыёмамі вакальнага эстраднага мастацтва.

У рэпертуары студыі – любімыя дзіцячыя і папулярныя эстрадныя песні, беларускія народныя песні ў сучаснай апрацоўцы, папулярныя шлягеры.

Салісты студыі пастаянна прымаюць удзел у шоу, святочных канцэртах, тэматычных і конкурсных праграмах Палаца культуры, адкрываюць спартыўныя спаборніцтвы, выставы, урачыстыя цырымоніі, выступаюць у школах, на прадпрымствах, сцэнічных пляцоўках горада і раёна.

Удзельнікі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» прадстаўляюць сваю творчасць на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Аб высокім узроўні выкальнага і сцэнічнага майстэрства сведчаць шматлікія дыпломы і граматы.

Сярод ваканаўцаў, якія пачыналі свой творчы шлях у студыі:

Наталля Трус – дыпламант спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дыплом І ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу сучаснай дзіцячай і юнацкай песні і танца «Два кота» (г.Москва, 2015), І месца на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Музіка» (Балгарыя, г.Сазопаль, 2016), дыплом ІІ ступені на ІІІ Рэспубліканскім радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» (г.Мінск, 2014));

Арцём Мацкевіч – дыпламант спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (дыплом І ступені І адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты» (г.Мінск, 2014), дыпломы ІІІ ступені V Рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» (г.Мінск, 2015) і конкурсу выканаўцаў «Чарна Валка» (Польша, 2015));

Валерыя Пудоўкіна (дыпломы І ступені Адкрытага рэспубліканскага конкурсу мастацтваў (г.Мінск, 2013) і І Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Talent Kids» (г.Мінск, 2018), дыплом ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу «Аванти» (г.Мінск, 2015));

Ксенія Пухнарэвіч (дыпломы І ступені Міжнароднага конкурсу «Аванти» (г.Мінск, 2014) і IV Адкрытага конкурсу вакальнага мастацтва «Зорны старт» (г.Мінск, 2015));

Набіль Зарук (пераможца тэлевізійнага конкурсу Агульнанацыянальнага тэлебачання «Я пою» (г.Мінск, 2012);

Валянціна Іванцова (дыплом І ступені І Міжнароднага конкурсу маствацтваў «Talent Kids» (г.Мінск, 2018), дыплом ІІ ступені Міжнароднага фестывалю «Noty przyjazny» («Ноты сяброўства») (Польшча, 2017), дыплом ІІІ ступені Міжнароднага конкурсу «Беларускія перлы» (г.Мінск, 2015), фіналістка тэлевізійнага конкурсу Агульнанацыянальнага тэлебачання «Я пою» (г.Мінск, 2013)) і інш.

На працягу апошніх гадоў удзельнікі студыі таксама актыўна прадстаўляюць сваю творчасць на песенных конкурсах.

Так, у 2023 годзе высокія ўзнагароды атрымалі: IX Міжнародны фестываль-конкурс «Новыя Вяршыні» (г.Мінск): дыплом ІІ ступені – Марыя Мікуцік, ІІІ ступені – Мілана Рудакоўская і Анастасія Грышкевіч; IV Усерасійскі патрыятычны конкурс «Пераможны 45-ы год – ад Берліна да Ціхага акіяна» (г.Растоў-на-Доне, Расія): лаўрэаты І ступені – Мілана Рудакоўская, Анастасія Грышкевіч, Улляна Кунда, Дар’я Феранец, Кацярына Падлужная, ІІ ступені – Марыя Мікуцік і Ганна Кавальчук; II Усерасійскі шматжанравы конкурс «Лета Жа-Ра», (г.Красанадар, Расія): лаўрэт І ступені – Надзея Карташэвіч, лаўрэаты ІІ ступені – Дар’я Дронь, Валерыя Сёмуха, Ангеліна Шумская; IV Міжнародны шматжанравы конкурс-фестываль «Дерево – Сияние» (г. Майкоп – г.Краснадар, Расія): лаўрэаты І ступені – Марыя Мікуцік, Мілана Рудакоўская, Анастасія Грышкевіч, ІІ ступені – Ксенія Шчыпанава; V Рэспубліканскі адкрыты фестываль аматарскай мастацкай творчасці «Берасце запрашае!» (г.Брэст): Дар’я Феранец – дыплом ІІІ ступені; VI Міжнародны шматжанравы фестываль «Белавежская зорка» (г.Брэст): лаўрэаты ІІІ ступені – Ксенія Шчыпанава і Мілана Рудакоўская; І Міжнародны дыстанцыйны конкурс беларускай музыкі памяці М.Ф.Сакалоўскага «Світанак надзей» (г.Маладзечна): дыплом лаўрэата ІІІ ступені – Марыя Мікуцік, дыпломы І ступені – Мілана Рудакоўская, ІІ ступені – Анастасія Грышкевіч.

У 2024 годзе поспех садзейнічаў на: IV Міжнародным фестывалі «Musical star of Slovenia» (Славенія): дыплом лаўрэата ІІ  ступені – Марыя Мікуцік, дыпломы І ступені – Анастасія Грышкевіч, ІІ ступені – Мілана Рудакоўская, ІІІ ступені – Ксенія Шчыпанава; ІХ Міжнародным фестывалі мастацтваў «Byfest» (г.Мінск): дыпломы І ступені – Анастасія Грышкевіч, ІІ ступені – Дар’я Феранец; VII Міжнародным шматжанравым фестывалі «Белавежская зорка» (г.Брэст): дыпломы лаўрэатаў І ступені – Мілана Рудакоўская і Сафія Янушкевіч, лаўрэата ІІ ступені – Арына Шышко, лаўрэатаў ІІІ ступені – Кацярына Падлужная, Марыя Мікуцік і Сафія Гвоздзік, дыпломы і ступені – Ксенія Шчыпанава і Ганна Кавальчук

Падзяліцца навіной: