Увага – на духоўнасць і здароўе

У мінулыя выхадныя найбольш мерапрыемстваў было прысвечана духоўна-маральнай тэматыцы. І нездарма. Менавіта ў дні Нараджэння Хрыстова ёсць яшчэ адна нагода ўспомніць аб душы, светлым свяце, прыйсці ў храм, паслухаць добрыя спевы, наведаць родных.

У Пружанскай раённай бібліятэцы імя М.Засіма ў мінулую нядзелю прайшла духоўна-музычная вечарына “Няма шчаслівей ўрачыстасці”. У ёй прынялі ўдзел царкоўны хор храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг.Руднікі і вакальны гурт “Раніца” Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама святары М.Носка, Д.Папоў, А.Кавальскі. А напярэдадні паслухаць рэлігійныя і духоўныя спевы маглі ўсе жадаючыя падчас “Рождественских встреч”, якія адбыліся ў гэтай сельскай установе культуры.

Адначасова з іншымі мерапрыемствамі Слабудскі сельскі Дом культуры прапанаваў мясцовай моладзі звярнуць увагу на ўласнае здароўе і правёў гутарку “Рэжым дня – аснова жыцця чалавека”.

Разам адзначыць навагоднія святы і дзень нараджэння для маленькіх жыхароў Шарашова прапанаваў Цэнтр культуры і вольнага часу.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий