Установы культуры змешанага тыпу

Такую назву меў семінар для бібліятэкараў Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і работнікаў раённай цэнтралізаванй клубнай сістэмы, які 6 верасня адбыўся ў Лыскаўскай сельскай бібліятэцы-клубе.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы работы ўзгаданых устаноў. Перад удзельнікамі семінара выступілі начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Гуторкіна, метадыст раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Зінкевіч. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел дырэктар Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Шэпель.

Прысутныя пазнаёміліся з работай Лыскаўскай сельскай бібліятэкі-клуба як цэнтра культурнага жыцця аграгарадка. Установа змешанага тыпу, адным з вядучых накірункаў работы якой з’яўляецца краязнаўчая дзейнасць, прадставіла кніжныя выставы «#1 рэгіён. 85 год» і «Лыскава: падарожжа да вытокаў», прэзентацыю работ мясцовых аматараў народнай творчасці. Таксама да семінару была падрыхтавана віктарына-падарожжа «Брэстчына вядомая і невядомая».

Для работнікаў устаноў культуры змешанага тыпу была зладжана экскурсія па славутых мясцінах аг.Лыскава, якую правяла Вольга Зінкевіч. Таксама ўдзельнікі семінара наведалі храм Ражастава Прасвятой Багародзіцы, з гісторыяй і дзейнасцю якога работнікаў сферы культуры пазнаёміў настаяцель Аляксандр Багдановіч.

Добавить комментарий