Успомнілі ахвяр Халакосту

Генацыд мірнага насельніцтва стаў адной з найвялікшых трагедый у гісторыі чалавецтва, якая не абыйшла пружанскую зямлю.

 26 студзеня напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў г.Пружаны каля памятнага знаку ахвярам Халакосту – загінуўшым вязням пружанскага гета – адбыўся мітынг. У жалобным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў, органаў улады, грамадскіх арганізацый, школьнікі і гараджане.

Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Р.В.Супрыновіч, які адзначыў неабходнасць захавання гістарычнай праўды і памяці аб ахвярах фашысцкага тэрору.

На расследаванні фактаў генацыду беларускага народу і выкрыцці фашысцкіх злачынстваў у адносінах да яўрэйства на Пружаншчыне падрабязна спыніўся пракурор раёна А.М.Вярбіцкі.

На мітынгу таксама выступілі старшыня Пружанскай раённай арганізацыі ветэранаў «Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў» У.А.Яцкевіч і сакратар пярвічнай арганізацыі Пружанскага завода радыёдэталяў грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Н.А.Дземідзюк.

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі да памятнага знаку на яўрэйскіх могілках.

Мерапрыемства было падрыхтавана Пружанскім гарадскім Палацам культуры, вядучы – метадыст В.М.Краўчук.

Добавить комментарий