19 лютага ў пакоі баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, які знаходзіцца ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры, прайшлі сустрэчы з вучнямі гарадскіх школ.
Экскурсіі па экспазіцыі, прысвечанай падзеям вайны ў Афганістане (1979 – 1989 гг.), правёў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гарахавіцкі. Рабяты з цікаўнасцю слухалі аповед удзельніка падзей, задавалі пытанні, знаёміліся з унікальнымі экспанатамі. У пакоі баявой славы прадстаўлены арыгінальныя фотаздымкі, дакументы, форма савецкіх салдат, а таксама міні-панарамы баёў, муляжы ўзбраення, прадметы побыту ваеннаслужачых, карты, друкаваныя выданні і інш.
Такія сустрэчы садзейнічаюць выхаванню ў маладога пакалення любові да радзімы, імкнення да мірнага жыцця, павагі да гістарычнага мінулага.
Пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў працягвае працу.
Дамовіцца аб экскурсіі можна па тэл. 2-06-48.