Вось і пачаліся ў школах раёна доўгачаканыя канікулы – час, калі можна адпачыць, заняцца любімай справай, сустрэцца з сябрамі, карысна і цікава арганізаваць свой вольны час.
Пачатак восеньскага адпачынку школьнікаў супаў з выхаднымі днямі. Многія дзяўчынкі і хлопчыкі вырашылі правесці іх ва ўстановах культуры, якія прапанавалі самыя розныя заняткі.
Дакрануцца да прыгажосці і пазнаёміцца з творчасцю ўдзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў установы запрасіў Слабудскі сельскі Дом культуры, дзе з 30 кастрычніка пачала працаваць выстава “Я не волшебник, я только учусь”.
Гульявыя праграмы “Ура, канікулы!” прайшлі ў Новазасімавіцкім і Роўбіцкім сельскіх Дамах культуры. Дзеці паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і спартыўна-забаўляльных спаборніцтвах.
У Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы праверыць свае веды сабраліся лепшыя знаўцы казак.
Дзіцячую дыскатэку можна было наведаць у Мураўскім сельскім Даме культуры.
У Новых Засімавічах і Шарашове прайшлі мерапрыемствы ў стылі Хэлоуіна. Работнікі сельскага Дома культуры прапанавалі далучыцца да танцавальнага марафону “Вясёлы Хэлоуін”. А Цэнтр культуры і вольнага часу ў першы дзень канікул зладзіў праграму, якую правялі дзве “вядзьмарачкі”. Яны падрыхтавалі для дзяцей каверзныя пытанні, загадкі і музычную віктарыну “Адгадай песеньку”, а потым пачаставалі ўсіх салодкімі падарункамі.
Прыходзьце на канікулах ва ўстановы культуры!