Удалыя дэбюты шарашоўскіх музыкантаў

Юныя музыканты дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” паспяхова выступілі ў on-line конкурсах, якія праводзіла Расійскае агенцтва творчых тэхналогій «Канкурсант» (г.Краснадар)

Вучаніцы класа фартэпіяна прадставілі свае нумары ў намінацыі “сольнае выканальніцтва” Усерасійскага адкрытага конкурсу для пачынаючых піяністаў “Маленькі піяніст. Пачатак”. Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені была адзначана Ксенія Венска (узроставая катэгорыя 10 год), а дыплом І ступені атрымала Вікторыя Касюк (узроставая катэгорыя 8 год). Таксама Ксеніі Венска дастаўся Дыплом лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі “Сыграй-ка” адкрытага Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Радуга детства”. Да выдатных выступленняў дзяўчынак падрыхтавала настаўнік Вольга Паўлаўна Васкалей.

Вучань Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Калінейка заваяваў Дыплом лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “выканальніцтва на баяне (узроставая катэгорыя 10 год)” Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на баяне, гармоніку і акардэоне “Пан Баян”. Юны музыкант рыхтаваўся да выступлення пад кіраўніцтвам настаўніка Вольгі Пятроўны Краўчук.

Віншуем! Жадаем новых творчых здзяйсненняў!

Добавить комментарий