18 жніўня 2021 года ў вёсцы Каштанаўка Пружанаскага раёна праходзілі здымкі пректа Белтэлерадыёкампаніі “Камень-ножницы-бумага”.
У сядзібна-паркавым комплексе здымачную групу сустракаў Барыс Бокша, які за ўласныя сродкі аднаўляе старажытную сядзібу. Ён пазнаёміў журналістаў з гісторыяй і перспектывамі развіцця гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Удзел у здымках прымаў таксама народны ансамбль танца “Спадчына” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Рэпартаж з Каштанаўку ўжо ў эфіры тэлеканала “Беларусь – 2”. Вядучая Алеся распавядае шырокай аўдыторыі пра сядзібу Дзяконскіх.
Знаёмцеся!