У маі ў г.Івацэвічы адбыўся ІІІ Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Рытмы планеты».
У гэтым годзе ён праходзіў у завочным фармаце пры падтрымцы грамадскай арганізацыі «Беларускі союз музычных дзеячаў».
У конкурсе прыняў удзел ансамбль настаўнікаў «Камільфо» Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» ансамбль стаў Лаўрэатам І ступені. Кіраўнік калектыву Таццяна Іванаўна Камянюк была ўзнагароджана дыпломам «За высокія дасягненні, майстэрства ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва».
Віншуем з перамогай! Жадаем далейшых творчых поспехаў!