8 сакавіка ў Вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшоў конкурс прыгажосці, грацыі і талента “Queеns-шоу”. Ён праводзіўся ўжо ў трэці раз і заслужыў вялікую папулярнасць сярод жыхароў горада і раёна.
Удзельніцамі шоу-праграмы сталі 8 дзяўчат і жанчын ва ўзросце ад 30 да 40 год. Яна прадставілі сябе праз конкурс візітовак, творчае спаборніцтва, дамашняе заданне і дэфіле ў вячэрніх уборах.
Тытул “Queen-2022” ў гэтым годзе дастаўся Марыі Ляонавай. Званне “Vice Queen” атрымала Вольга Кірушына, “Art Queen” – Алена Бармута, “Elegance Queen” – Таццяна Быкава, “Fashion Queen” – Юлія Куроўская, “Cool Queen” – Вольга Вадзяновіч, “Style Queen” – Людміла Улога, а пераможцай глядацкага галасавання стала Наталля Феранец.
Режысёрам мерапрыемства выступіў Алег Строк.
Удзел у правядзенні свята прынялі калектывы Палаца культуры – студыя эстраднага танца “Амелі”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” і народны ансамбль танца “Спадчына” і іншыя артысты-аматары.