18 ліпеня 2021 г. каля Пружанскга гарадскога Палаца культуры адбыўся шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Мы разам», прысвечаных Году народнага адзінства і Дню вызвалення города ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Свята пачалося канцэртам «Мой горад», у якім прынялі ўдзел аматарскія творчыя калектывы з Пружан, а таксама госці з г.Іванава (Брэсцкая вобл.). Яны прадставілі гледачам лепшыя музычныя, танцавальныя і гумарыстычныя нумары.
Вечарам свята прадоўжылася дзіцячай забаўляльнай праграмай «Шоу мыльных пузыроў» і пеннай вечарынкай «Open-Air».