26 чэрвеня 2021 года ў гарадскім парку адбылося свята, прысвечанае Дню моладзі і студэнцтва.
Свята пачаў папулярны сярод жыхароў горада «Фестываль фарбаў», падчас якога дзеці разам з бацькамі і моладзь весяліліся на пляцоўцы каля будучага амфітэатра.
Мерапрыемствы прадоўжыліся інтэрактыўнай забаўляльнай праграмай і завяршыліся дыскатэкай, якая суправаджалася фаер- і неонавым шоу.