У Пружанах прайшло “Дараванне-2021”

Напрыканцы года ў Пружанах традыцыйна праходзіць цырымонія “Дараванне” – узнагароджанне дзяцей і і падлеткаў раёна, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці і спорце.

24 снежня 2021 года гэта доўгачаканая ўрачыстасць адбылася ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры. На яе разам з бацькамі, настаўнікамі, трэнерамі былі запрошаны 175 юнакоў і дзяўчат, 29 дзіцячых калектываў.

Дыпломы і прэміі усім тым, хто стаў гонарам Пружаншчыны ў гэтым годзе, уручылі старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун, старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец, намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч.

Са святам, рабяты! Няхай новы год прынясе вам новыя поспехі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий