Родны горад у чарговы раз стаў месцам, дзе праходзілі здымкі цікавага турыстычнага праекта. Яго арганізатар – веласіпедны клуб “Мінск”, мэта – знаёмства з Беларуссю і яе знакавымі мясцінамі. Вядучы праекта Віталь Карпанаў, падарожнічаючы па Брэсцкай вобласці, завітаў у Пружаны і расказаў гледачам аб такіх гісторыка-культурных каштоўнасцях горада як гандлёвыя рады “Белыя лаўкі”, сабор Аляксандра Неўскага і будынак першай аптэкі.
Падрабязней аб гэтым можна даведацца ў шостым выпуску праекта “Велабайкі” тут