25 лютага на базе камунальнага унітарнага кінавідовішчнага прадпрыемства «Пружанская раённая кінавідэасетка» адбылося пасяджэнне абласной рэпертуарнай камісіі камунальнага унітарнага прадпрыемства «Брэстаблкінавідэапракат».
Падчас сустрэчы, на якой прысутнічалі прадстаўнікі кінапрадпрыемстваў вобласці, былі заслуханы даклады дырэктараў раённых кінавідэасетак Алесі Мазуркевіч (г.Пружаны) і Галіны Клюкі (г.Камянец) аб выніках і перспектывах развіцця ўстаноў. Таксама былі абмеркаваны рэлізы, праблемныя пытанні і іншыя актуальныя тэмы.
У пасяджанні прынялі ўдзел: начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Панасюк, намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама Канстанцін Панімаш, генеральны дырэктар КУП «Брэстаблкінавідэапракат» Дзмітрый Сялюк (старшыня абласной рэпертуарнай камісіі).
Удзельнікі пасяджэння абласной рэпертуарнай камісіі падрабязна пазнаёміліся з працай кінатэатра «Спадарожнік» і ўсёй кінавідэасеткі раёна, а таксама наведалі з экскурсіяй Музей-сядзібу «Пружанскі палацык».