Шэраг цікавых праграм прымеркавалі клубныя ўстановы да народнага свята Купалле.
Кляпацкі сельскі Дом культуры запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак на гульнявую праграму «Дзень Івана Купалы ці У пошуках чароўнай кветкі». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, традыцыйнымі забавамі і звычаямі продкаў, паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах.
На гульнёва-забаўляльную праграму «Купальскаю парою» запрасіў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.
Юныя жыхары пасёлка наведалі Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Для іх адбыўся майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў. Акрамя таго можна было паўдзельнічаць у квэсце «У пошуках Папараць-кветкі».
Шырока адзначылі Купалле ў Калазубах. На свята сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікя госці з іншых мясцовасцяў, якія актыўна далучыліся да розных конкурсаў, прапанаваных клубнай установай.
На Купалле запрасіў таксама Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.
Не абыйшоў увагай традыцыйнае народнае свята Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка, які зладзіў вясёлую конкурсна-гульнявую праграму, у якой прынялі ўдзел дарослыя і дзеці.