Незвычайныя падарожжы ў свет кніг здзейнілі рабяты, якія на працягу тыдня наведалі бібліятэкі раёна.
Пазнавальная экскурсія «Знаёмства з кнігай» прайшла ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з бібліятэкай, даведаліся, як з’явіліся кнігі, пагулялі ў цікавыя гульні. На экскурсію ў сельскую бібліятэку завіталі таксама першакласнікі Параслянскай сярэдняй школы. Яны пачулі аб працы ўстановы, паўдзельнічалі ў віктарыне «Чароўныя казкі» і пагулялі. А вучням трэцяга класа мясцовай школы Новазасімавіцкая бібліятэка прапанавала інформ-дасье «Развіццё рамёстваў у вёсках Брэстчыны», падрыхтаванае да 85-годдзя вобласці. Дзеці не толькі пазнаёміліся з традыцыйнымі заняткамі продкаў, але і творчасцю выдатных народных майстроў, з кнігамі па тэме.
На патрыятычную гадзіну «Як не любіць мне гэту зямлю» завіталі наведвальнікі прышкольнага лагера ў Ружанскую гарпасялковую бібліятэку. Яны ўспомнілі сімвалы і славутыя мясціны краіны, паспаборнічалі ў конкурсах і віктарынах.
На літаратурную гадзіну «У свеце казак» запрасіла прышкольны лагер Ліноўская сельская бібліятэка. Рабяты адказалі на пытанні віктарыны, інсцэніравалі казку, паглядзелі мультфільм.
Навасёлкаўская сельская бібліятэка прапанавала школьнікам літаратурную гульню «Казачны карагод».