На мінулым тыдні ў Новазасімавіцкай дзіцячай школе мастацтваў прайшла серыя канцэртаў “У гасцях у музыкі”, якія наведалі вучні пачатковых класаў Параслянскай сярэдняй школы.
Рабяты здзейснілі незвычайнае падарожжа ў свет музыкі, спыняючыся на своеасаблівых станцыях – фартэпіяннай, скрыпічнай, домравай, народнай, цымбальнай і вакальнай. Падчас знаёміства з рознымі інструментамі хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі выдатную музыку і спевы, гулялі, адгадвалі музычныя загадкі і гукі прыроды. Асаблівую цікаўнасць выклікала гульня «Пазнай інструмент»: настаўнікі за шырмай ігралі на розных музычных інструментах песеньку “Конік”, а рабяты пазнавалі гукі. У заключэнні ўсе разам – настаўнікі і вучні – выканалі вядомы дзіцячы твор.
Музыка, усмешкі рабят, добры настрой – усё садзейнічала правядзенню канцэртаў у цёплай, сяброўскай атмасферы.