Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў разам з гарпасялковай бібліятэкай правялі патрыятычную гадзіну “Моц Беларусі ў адзінстве народа”, прысвечаную Дню народнага адзінства.
Бібліятэкары пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй і значэннем дзяржаўнага свята.
Вучні школы мастацтваў падрыхтавалі выдатныя канцэртныя нумары – творы беларускіх кампазітараў.
Перад прысутнымі таксама выступіў выконваючы абавязкі старшыні Шарашоўскага сельвыканкама Генадзь Фасевіч, які звярнуў увагу на неабходнасць захавання памяці аб падзеях мінулага, адзінства і згоды ў грамадстве.