У чаканні свята

Установы культуры працягваюць працу па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў да Новага года.

“Навагоднія віншаванні тыгра Цішкі” – так называўся святочны ранішнік, праведзены работнікамі аўтаклуба для дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Усе ўдзельнікі гэтага мерапрыемства апынуліся ў атмасферы сапраўднага свята. Яны вадзілі карагоды, выконвалі песні і вершы, адгадвалі загадкі разам з казачнымі героямі – Дзедам Марозам, Снягуркай і сімвалам надыходзячага года – тыграм Цішкай.

Узорны клуб “Teens-фармат” зладзіў навагоднюю дыскатэку ў Пружанскім гарадскім палацы культуры. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем пераапраналіся ў розных персанажаў, удзельнічалі ў розных конкурсах, чыталі вершы, танцавалі.

У Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось да свята была падрыхтавана некалькі кніжных выстаў і паліц. Ва ўстанове таксама створана навагодняя фотазона, дзе можа зрабіць здымак кожны жадаючы.

Слабудскі сельскі Дом культуры правёў гульнявую праграму “Нам весела заўсёды”, на якой дзеці змаглі праявіць сябе як у фізічных, так і разумовых практыкаваннях. Не забылі і пра навагоднюю тэматыку!

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу напярэдадні калядных і навагодніх свят арганізаваў Дзень імянінніка. На дзень нараджэння прыйшлі сябры і госці, а таксама Дзед Мароз, Снягурка, Зіма і Ёлачка. Удзельнікі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аформілі ва ўстанове выставу старых навагодніх паштовак і цацак.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий