18 лютага ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама правяло калегію па выніках працы 2021 года.
Урачыстае мерапрыемства пачалося з выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці і канцэрта калектываў Брэсцкай абласной філармоніі.
У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Барысюк і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і інфармацыйнага забеспячэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыя Ратабыльская.
З дакладам аб выніках работы за 2021 год і сучасных задачах выступіў начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк. Падчас калегіі былі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця сферы.
На мерапрыемстве прысутнічала прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна на чале з начальнікам аддзела культуры райвыканкама Канстанцінам Панімашам.