У Белавежскай пушчы прайшоў фестываль “Добрыя суседзі”

5 чэрвеня 2021 года ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча” на Царскай паляне адбыўся IV-ы адкрыты фестываль самадзейнай творчасці “Добрыя суседзі”, у якім прынялі ўдзел больш за паўсотні калектываў з усёй Беларусі. Пружаншчыну прадстаўлялі вакальныя групы “Каханачка” (Ліноўскі сельскі Дом культуры) і “Клепачанка” (Кляпацкі сельскі Дом культуры), а таксама майстры-керамісты Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк.

Добавить комментарий