Шмат мерапрыемстваў правялі ўстановы культуры ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.
Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры зладзіў майстар-клас «Лепшаму тату» па вырабу падарункаў для бацькоў.
Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з бібліятэкай запрасілі дзяцей на гадзіну, прымеркаваную да Дня бацькі. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята, распавялі аб сваіх сямейных традыцыях, пагулялі ў рухавыя гульні.
Вечарыну віншаванняў «Бацька – сям’і апора» арганізаваў Сухопальскі сельскі Дом культуры.
А ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася святочная праграма з удзелам калектываў аматарскай творчасці Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Акцыю па рэалізацыі ільготных білетаў пры сямейным наведванні музеяў зладзілі Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў і музей-сядзіба «Пружанскі палацык».