Напярэдадні свята Перамогі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта правёў раённы конкурс малюнкаў “Перамога ў нашых руках”.
На мастацкае спаборніцтва, прысвечанае 9 Мая і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прадстаўлена 19 вучнёўскіх творчых работ.
Паводле рашэння журы перамога ў конкурсе была прысуджана малюнку Іаланты Мухі, вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Дыплом за першае месца і прыз Іаланта атрымала на выпускным вечары ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Віншуем!!! Жадаем новых перамог!