Пад эгідай арганізацыі «БелБрэндТурызм» быў выпушчаны незвычайны турыстычны даведнік па Беларусі – Belarus Travel Brands. Аднымі з яго брэндаў сталі музей-сядзіба Пружанскі палацык і Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў.
Турыстычны даведнік не расказвае гісторыю і факты, а дзеліцца ўражаннямі і перадае эмоцыі. У ім Вы знойдзеце старанна падабраны топ славутасцяў Беларусі, якім можна даверыць свой адпачынак.
Атрымайце асалоду ад наведвання знакавых мясцін Пружаншчыны!