Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва “Польша-Беларусь-Украіна 2014 – 2020” з’яўляецца вынікам волі трох краін будаваць узаемныя адносіны і дасягаць агульных мэт на прыгранічнай тэрыторыі.
Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама рыхтуецца да пачатку рэалізацыі праекта “Культура рэгіёна Белавежскай пушчы – праз агульную спадчыну да трансгранічнага супрацоўніцтва”.
14 кастрычніка 2021 года ў г.Брэсце прадстаўнікі аддзела культуры прынялі ўдзел у трэнінгу па рэалізацыі мікрапраектаў для бенефіцыяраў 2-га і 3-га конкурсных набораў.
Спецыялістамі Праграмы былі агучаны асноўныя прынцыпы рэалізацыі праектаў, дадзена інфармацыя аб дзеяннях у выпадку іх змяненняў у ходзе рэалізацыі, правілы напісання справаздач і інш.