Бібліятэкі раёна працягваюць праводзіць мерапрыемствы для прышкольных лагераў.
У Пружанскую цэнтральную раённую бібліятэку імя М.Засіма завіталі дзеці з сярэдніх школ № 1 і № 3. Для іх прайшлі віктарына “Птушыны калейдаскоп” і інформ-дасье “Вітамінны удалец”. Вучні аграрна-тэхнічнага каледжа здзейснілі віртуальнае падарожжа “Месцы подзвігаў і болі”, падчас якога даведаліся пра помнікі ваеннай гісторыі на Пружаншчыне. Дзіцяча-юнацкі аддзел бібліятэкі прапанаваў сваім чытачам забаўляльна-пазнавальную гульню “Лета звонкага пара”.
Пазнавальна-гульнявую праграму “Дорожныя знакі – нашы сябры!” падрыхтавала для школьнікаў Ружанская гарпасялковая бібліятэка.
На інфармацыйную гадзіну з віктарынай “Казка – няпраўда, ды ў ёй намёк” запрасіла Ліноўская сельская бібліятэка.
Да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага ў Магілявецкай сельскай бібліятэцы адбыўся ўрок краязнаўства “Песняй даваў людзям радасць”..
Навасёлкаўская сельская бібліятэка зладзіла гульнявую праграму “Вясёлкавыя падарожжы” з рознымі цікавымі заданнямі і конкурсамі для дзяцей.