15 лістапада Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў запрасіў наведвальнікаў на тэатралізаваную экскурсію «Казімір Леў Сапега запрашае». Мерапрыемства было прысвечана 415-годдзю з дня нараджэння выдатнай асобы мінулага.
Пры Казіміры Льву Сапегу Ружаны дасягулі росквіту і ў 1637 г. атрымалі Магдэбургскае права. Уладальнік мястэчка пабудаваў шпіталь, падтрымліваў мясцовыя храмы. Сучаснікаў уражвалі капэла і бібліятэка магната, а таксама яго шыкоўная гасціннасць, якую зведалі нават каралі.
Падчас тэатралізаванай экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй замка і мястэчка, якую распавялі былыя уладальнікі Ружан – Казімір Леў і Тэадора Крысціна Сапегі, Магдалена Агнэшка Любамірская, ролю якіх выканалі супрацоўнікі музея.
Калі хочаце апынуцца ў атмасферы сапраўднай даўніны, завітайце ў ружанскі музей!