Таварыства «Веды» завітала ў Пружаны

13 чэрвеня ў Пружанскім райвыканкаме адбыўся семінар-вучоба «Ідэалагічныя аспекты ў сучаснай Беларусі». Ён быў праведзены лектарам-кансультантам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Ідэалагічныя аспекты ў сучаснай Беларусі»  Аляксандрам Мікалаевічам Свірыдам, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры славянскіх народаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

Падчас узгаданага мерапрыемства былі закрануты актуальныя пытанні вядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў працоўных калектывах.

Сярод удзельнікаў семінара-вучобы былі кіраўнікі ўстаноў культуры раёна. Падчас размовы яны абмеркавалі важныя накірункі працы, змаглі задаць хвалюючыя пытанні.

Фота з Telegram-канала Пружанскага райвыканкама.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий