Табе ўсе песні, Беларусь!

Клубныя ўстановы Пружаншчыны падрыхтавалі святочныя праграмы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Канцэрты “Ганаруся табой, Беларусь” правялі Белавусаўшчынскі і Рудніцкі сельскія клубы-бібліятэкі.

Творчыя калектывы Велікасельскага сельскага Дома культуры прадставілі гледачам канцэрт “Я малюся за цябе, Беларусь!”.

Вялікую праграму прапанаваў Кляпацкі сельскі Дом культуры.

Калядзіцкі сельскі Дом культуры запрасіў жыхароў аграгарадка на канцэрт “Мы дзеці твае, Беларусь!”.

“Квітней, мая Беларусь!” – такую назву насіла канцэртная праграма, арганізаваная Мураўскім сельскім Домам культуры.

На канцэрт “Табе ўсе нашы песні, Беларусь!” завіталі гледачы ў Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэку.

Для жыхароў аграгарадка падрыхтаваў канцэрт “Формула міру” Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прадставіў вялікую канцэртную праграму “Люблю свой край” на плошчы гарадскога пасёлка.

Добавить комментарий