У канцы сакавіка вучні струнна-народнага і духавога аддзяленняў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прынялі ўдзел у III рэспубліканскім конкурсе мастацтваў «Музычны феерверк».
Вучаніца Марыя Папова (5 клас, домра) была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата III ступені, а Кацярына Зеляняк (4 клас, домра) і Аляксандра Гусева (5 клас, домра) атрымалі Дыпломы I ступені.
Да паспяховага выступлення дзяцей падрыхтавалі настаўнік Людміла Аляксандраўна Кавалевіч, канцэртмайстары Таццяна Віктараўна Герэль і Святлана Генадзьеўна Казей.
А вучань Даніл Волчык (6 клас, труба) атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені. З ім працавалі настаўнік Дзмітрый Аляксандравіч Ляўчук і канцэртмайстар Таццяна Віктараўна Герэль.