Святочны канцэрт “Мы разам”

17 верасня ў Дзень народнага адзінства ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры адбыўся ўрачысты канцэрт, прысвечаны дзяржаўнаму святу.

У вялікай зале прысутнічалі прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, працоўных і вучнёўскіх калектываў, гараджане, госці.

Вядучыя мерапрыемства – Вячаслаў Краўчук і Ганна Жук – засяродзілі ўвагу на значнасці гэтага дзяржаўнага свята для беларусаў, яго глыбіннай сутнасці і падзеях, якімі ганарыцца кожны грамадзянін.

Вялікі святочны канцэрт, падрыхтаваны аматарскімі калектывамі горада і раёна, сярод якіх – народны хор ветэранаў “Чырвоны гваздзік”, народны аркестр народных інструментаў, народны вакальны ансамбль “Землякі”, узорны ансамбль народнага танца “Круцёлачкі”, узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон”, народны арт-гурт “Родники”, народны вакальны гурт “МакSімум”, узорная эстрадная студыя “Меладзін”, студыя эстраднага танца “Амелі” і інш., аставіў незабыўныя ўражанні і падараваў узнёслы настрой усім гледачам, стаў сапраўднай падзеяй у гарамадскім і культурным жыцці.

Добавить комментарий