Святло Віфлеемскай зоркі

Такую назву мела праваслаўна-музычная вечарына, якая 12 студзеня адбылася ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.

У шэрагу навагодніх свят асаблівае значэнне мае Ражаство Хрыстова – цудоўны дзень, які нясе веру ў лепшае, любоў да людзей і жыцця. Гэта ідэальны час аб’яднання і ўмацавання сямейных адносін, прымірэння з блізкімі. Людзі ў гэты дзень сустракаюцца, дзеляцца добрымі ўспамінамі і дораць падарункі.

З гісторыяй Ражаства Хрыстова, яго значэннем, традыцыямі ўдзельнікаў вечарыны пазнаёміў настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподня Аляксандр Мялешка. Асаблівую аўру сустрэчы надаў вакальны калектыў «Благавест» (в.Аранчыцы), які выканаў духоўныя спевы.

Праваслаўна-музычная вечарына завяршылася гутаркай-прамовай благачыннага цэркваў Пружанскага раёна Міхаіла Носкі.

Мерапрыемства ў бібліятэцы аставіла незабыўныя прыемныя ўражанні, стварыла па-сапраўдныму святочны настрой ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий