Свята вёскі адзначылі 7 жніўня 2021 г. у Слабудцы. Былы ваенны гарадок, а цяпер вёска займае асаблівае месца сярод іншых населеных пунктаў Пружанскага раёна, вызначаецца сваёй багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі.
На мерапрыемства, цэнтрам якога стаў мясцовы Дом культуры, прайшлі прадстаўнікі розных пакаленняў.
Свята пачалося з прывітальнага слова старшыні Пружанскага сельвыканкама Алены Краўчук, якая павіншавала ўсіх са святам, пажадала вёсцы далейшга росквіту, развіцця і дабрабыту.
Падчас урачыстай часткі мерапрыемства былі ўшанаваны юбіляры, стрэйшыя жыхары, шматдзетныя сем’і і іншыя заслужаныя жыхары вёскі.
Канцэртная праграма была наладжана самадзейнымі артыстамі Слабудскога сельскага Дома культуры. Удзел у ёй таксама прыняла вакальная група “Каханачка” з Ліноўскага СДК.
Падчас свята на адкрытых пляцоўках працавала выстава мясцовых майстроў народнай творцасці “Летні настой” і выязны гандаль, дзейнічалі атракцыёны. Завяршылася мерапрыемства дыскатэкай.