16 лістапада ў Пружанах адзначылі свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Асноўным цэнтрам урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да прафесійнага свята працаўнікоў вёскі, стаў Палац культуры і плошча перад ім.
З самага ранку каля ўстановы культуры з’явіліся дэкаратыўныя сцягавыя кампазіцыі ў зялёна-чырвонай колеравай гаме і штандары з выявамі прадпрыемстваў, выстава сельгастэхнікі. У фае ўстановы былі арганізаваны конкурсы караваяў і снапоў, створаных гаспадаркамі раёна.
На ўваходзе ў Палац культуры ўдзельнікаў свята сустракаў творчы калектыў «Шчырам сэрцам» аўтаклуба, які радаваў добрымі і вясёлымі песнямі.
Асноўная частка ўрачыстасцяў прайшла ў вялікай зале Палаца культуры. Усіх работнікаў сельгасгаліны павіншавалі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Зубкова.
Завяршылася мерапрыемства выдатнай канцэртнай праграмай, падрыхтаванай артыстамі Пружанскага раённага цэнтра культуры –вокальным трыа «КаТаНа», узорным ансамблем эстраднага танца «Рубікон», народным арт-гуртам «Родники», узорнай эстраднай студыяй «Меладзін», узорным ансамблем народнага танца «Круцёлачкі», народным вокальным ансамблем «Землякі», вакальным гуртам «Клепачанка», вядучымі – Вячаславам Краўчуком і Ганнай Жук і іншымі творчымі калектывамі і салістамі.