2 верасня новы навучальны год пачала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў”.
На свяце першага званка прысутнічалі вучні, у тым ліку 17 першакласнікаў, для якіх ён прагучаў упершыню, бацькі, педагогі, госці.
З урачыстай падзеяй усіх прысутных павіншаваў дырэктар школы мастацтваў Аляксандр Васільевіч Пракопчык. Ён адзначыў выдатную работу ўстановы у мінулым годзе, пажадаў поспехаў у вучобе і творчасці. Прысутных таксама прывітала старшыня Ліноўскага сельвыканкама Таццяна Мікалаеўна Мардань.
Да свята першага званка вучні школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў падрыхтавалі шматлікія музычныя нумары і вершы.
Урачыстасць у Ліноўскай дзіцячай школе мастацтваў стала выдатным пачаткам новага навучальнага года.