Нядаўна майстры-керамісты Віталь Раманоўскі і Генадзь Міранюк правялі захапляльную экскурсію па ганчарнай майстэрні для работнікаў Пружанскіх электрычных сетак. Яны расказалі аб дзіўных вартасцях гліны, а таксама прадэманстравалі выдатныя творы з гэтага прыроднага матэрыялу, падзяліліся сакрэтамі сваёй працы.
Прысутныя не толькі пазнаёміліся з дзейнасцю пружанскіх ганчароў, але і паспрабавалі самастойна зрабіць гліняныя рэчы падчас майстар-класу.
Наведвальнікі ганчарнай майстэрні атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад гэтай незвычайнай сустрэчы, упэўніліся, што праца з глінай складаны, але вельмі захапляльны працэс, які дазваляе пазбавіцца ад адмоўнай энергіі і напружанасці, змястоўна і цікава правясці вольны час.