Суквецце культур Пружаншчыны

Пачатак красавіка быў насычаны рознымі знакавымі мерапрыемствамі. Сярод іх – адборачны прагляд на абласны этап конкурсу нацыянальных культур «Суквецце культур».

У гэтым годзе Пружанскі раённы цэнтр культуры падрыхтаваў шмат канцэртных праграм, кулінарных і творчых выстаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Так, украінскую культуру прадставілі Аксана Цімафеева, Людміла Паўлючык (філіял «Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры»), Таццяна Кныш (філіял «Калядзіцкі сельскі Дом культуры») і Віталь Шмыгоўскі (філіял «Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка»). З удмурцкай культурай пазнаёміла Іраіда Несцерава (філіял «Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу»), казацкай – Назар Калашнік (філіял «Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры»), рускай – Ірына Кабрынец (філіял «Калядзіцскі сельскі Дом культуры»). Цікава і разнастайна адлюстравала рускую нацыянальную кухню Таццяна Гуторкіна (Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма).

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий