Стварылі святочны настрой

 У мінулую нядзелю 27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанню ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі Пружанскага раёна было створана 46 участкаў для галасавання. На кожным з іх выбаршчыкі маглі аддаць свой голас. Не засталіся ўбаку ад гэтай знакавай для кожнага грамадзяніна дзяржавы падзеі і работнікі культуры. Яны правялі шэраг канцэртаў і стварылі па-сапраўднаму святочную атмасферу на ўсіх участках для галасавання.

Так, канцэрты адбыліся ў сельскіх Дамах культуры ў Клепачах – “Родному краю я песни посвящаю”, Лінове –  “Мы – беларусы!”, Мокрым –  “Край родны”, Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу – “Песня мая – Беларусь!”, сельскіх клубах-бібліятэках у Рудніках – “Наш выбар – наша рашэнне” і Сухопалі – “Беларусь – наша будучыня”, іншых ўстановах. Святочныя праграмы на розных участках таксама прадставілі творчыя калектывы і салісты Пружанскага гарадскога Палаца культуры, аўтаклуба і інш.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий