Стварылі «Саламяны цуд»

20 – 21 мая 2023 года ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў (г.Мінск) адбыўся ІІ Нацыянальны творчы праект «Саламяны цуд».

Мэтай гэтага праекта з’яўляецца далучэнне дзяцей і моладзі да беларускай нацыянальнай культуры і мастацтва, захаванне традыцый, раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, выяўленне таленавітых маладых майстроў.

У гэтым годзе ўдзел у творчым праекце прыняла студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» (кіраўнік Святлана Тагіева) Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Дыпломам Лаўрэата І ступені ў намінацыі «Выяўленчая творчасць і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (сола, 9 – 12 гадоў)» была адзначана Ксенія Купрэева, якая прадставіла на суд журы сваю работу «Сімвал усходу Сонца». Кіраўнік студыі Святлана Іванаўна Тагіева атрымала падзяку праекта.

Віншуем!

Добавить комментарий