Клубныя ўстановы і бібліятэкі раёна на мінулым тыдні правялі шмат мерапрыемстваў для шырокай аўдыторыі.
Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў рабят з аздараўленчага лагера “Юны турыст” на экскурсію “Кніжнае царства – мудрая краіна”. Дзеці пазнаёміліся з працай установы культуры і ўзялі кнігі для чытання ў вольны час.
На каманднае спартыўнае спаборніцтва запрасіў дзяцей Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка.
Прыемны сюрпрыз зрабілі работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі для ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Майстэрня добрага настрою” – творча павіншавалі яе з днём нараджэння.
Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў жыхароў аграгарадка на канцэрт “Мы ў песнях славім родны край”.
Для рабят з прышкольнага лагера Ружанская гарпасялковая бібліятэка правяла гульню-віктарыну “Кніжная эстафета сонечнага лета” і эрудыт-крос “Ваша мудрэйшаства”.
Нядаўна Пружанская цэнтральная раённая біблятэка імя М.Засіма зладзіла гадзіну духоўнасці, прысвечаную беларускай праваслаўнай святой Ефрасінні Полацкай.