Спынім СНІД разам!

Напрыканцы лістапада ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры прайшла інфармацыйная праграма “Спынім СНІД разам”, якую падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнага клуба “Teens-фармат” для вучняў 10 – 11-х класаў школ горада.

Перад асноўнай часткай мерапрыемства моладзі былі прэзентаваны відэаролікі на злабадзённую тэму “Стоп, махляры!”, якія былі створаны клубам і размешчаны ў сацыяльных сетках (глядзець тут)

Падчас сустрэчы была паказана міністужка пра ВІЧ, агучана карысная інфармацыя аб тым, як не заразіцца і чаго асцерагацца. Рабятам таксама прапанавалі паўдзельнічаць у апытанні ў фармаце шоу “Свая гульня”.

Да таго ж старшакласнікі паспрабавалі змадэляваць свае паводзіны ў розных сітуацыях і даведацца аб рызыках заражэння ВІЧ. Напрыканцы мерапрыемства рабяты выступілі ў ролі акцёраў і разыгралі казачную мініяцюру на тэму здаровага ладу жыцця.

Добавить комментарий