Спрадвечная родная мова … ў “палацыку”

25 лютага ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася сустрэча “Спрадвечная родная мова…”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дзень роднай мовы быў заснаваны ў 1999 г. рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА, таму штогод 21 лютага адзначаецца свята, накіраванае на абарону моўнай і культурнай разнастайнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Мерапрыемства ў музеі наведалі студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Падчас сустрэчы вядучая – навуковы супрацоўнік Арына Сысаляціна – пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову, якія вядомы не кожнаму. Затым госці выканалі займальныя тэсты па беларускай літаратуры, знайшлі беларускія адпаведнікі рускім словам і наадварот – пераклалі складаныя словы з беларускай мовы на рускую. Загадзя навучэнцам каледжа было прапанавана падрыхтаваць выразнае чытанне твораў класікаў беларускай літаратуры ў перакладзе на рускую мову – рабяты з задавальненнем прадэманстравалі сваё аратарскае майстэрства. Найбольш актыўныя ўдзельнікік конкурсаў атрымалі прызы – білеты на бясплатнае аднаразовае  наведвання музея.

Падчас сустрэчы была закранута тэма перакладаў, таму навуковы супрацоўнік распавяла пра знакамітага ўраджэнцы Пружаншчыны – сусветна вядомага перакладчыка Васіля Сёмуху. Прысутным была прадэманстравана прэзентацыя пра жыццёвы і творчы шлях гэтай таленавітай і неардынарнай асобы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий