Спорт і культура

21 верасня ў агратуркомплексе «Белавежтур», які знаходзіцца ў вёсцы Клятное Пружанскага раёна, адбыўся рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак адзінства», які быў прымеркаваны да дзяржаўнага свята.

Арганізатарамі мерапрыемства былі Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, Пружанскі райвыканкам. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 юнакоў і дзяўчат з Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Удзельнікаў турніру і гасцей прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.

«Культурную» частку спартыўнага мерапрыемства забяспечыў Пружанскі гарадскі Палац культуры. Так, свае музычныя віншаванні прысутным падаравалі салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Анастасія Грышкевіч і Ангеліна Шумская. Вядучым цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў з’яўляўся метадыст Вячаслаў Краўчук. Дапамогу ва ўзнагароджанні пераможцаў і прызёраў турніру аказалі творчыя работнікі і ўдзельнікі аматарскіх калектываў установы культуры.

Выкарыстаны фота з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнет.

Добавить комментарий