Кіраўнік – Ірына Паўлаўна Гадуйка
Год стварэння – 1981
Год прысваення звання – 2018
Народная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Смаляначка” займаецца папулярызацыяй нацыянальных культурных традыцый, рамёстваў, вядзе актыўную выставачную дзейнасць. У студыі займаюцца працаўнікі сферы культуры, адукацыі, людзі пенсіённага ўзросту, а таксама майстры народнай творчасці. Тут спалучаюцца розныя віды творчасці: вышыўка гладдзю і крыжыкам, ткацтва палавікоў (ходнікаў) і паясоў, быраб абярэгаў і сувеніраў, вязанне спіцамі і кручком, рэстаўрацыя народнага касцюма, саломапляценне і аплікацыя саломкай.
Дзейнасць студыі заснавана на вывучэнні і папулярызацыі рамёстваў. Удзельнікі калектыву праводзіць майстар-классы для дзяцей, падлеткаў, моладзі і людзей старэйшага ўзросту, удзельначаюць ў выставах, конкурсах, святах. Выкарыстоўваюць разнастайныя формы культурна-масавых мерапрыемстваў: святы, вечарыны, вячоркі, конкурсы.
Студыя “Смаляначка” прымала актыўны ўдзел у абласных святах “Ружанская брама”, “Дажынкі”, “Не старэюць душой ветэраны”. У філіяле “Мастацкі музей” установы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” праходзіў выставачны праект “Брэстчына этнаграфічная: Пружанска-Камянецкі край”. Ад Пружанскага раёна былі прадстаўлены народныя касцюмы, сабраныя з розных вёсак Пружаншчыны, а таксама касцюмы, сабраныя ўдзельнікамі студыі “Смаляначка”, некаторыя з іх былі рэканструяваны па ўспамінах і фотоздымках жыхароў вёскі Смаляніца.
У кнігу “Пружанская кулінарыя” (Мн., 2023) – грунтоўнае этнаграфічнае выданне – увайшло шмат рэцэптаў страў, якія былі сабраны ўдзельнікамі студыі “Смаляначка”. Тканыя вырабы і народныя строі ўдзельнікаў студыі былі прадстаўлены на выставе “Традыцыйнае беларускае ткацтва: скарбы пружанскіх куфараў” падчас правядзення рэспубліканскага культурна-спартыўнага фестывалю “Вытокі. Крок да Алімпу” у г.Пружаны ў 2024 г.
Удзельніцы народнай студыі “Смаляначка” Яроцкай Людміле Міхайлаўне ў 2024 г. было прысвоена званне Народнага майстра Рэспублікі Беларусь. Яна прадстаўляе свае вырабы на шматлікіх выставах раённага, абласнога і ўзроўню. У 2023 г. Людміла Міхайлаўна ўдзельнічала ў рэспубліканскім праекце “Культурная спадчына Беларусі” па стварэнні мастацкага твора “Карта Беларусі”, дзе вышывала элемент нашага Пружанскага раёна – птушку. У 2024 г. Людміла Яроцкая і Ірына Гадуйка былі удзельнікамі перадачы “Беларуская кухня” (тэлеканал “Беларусь-3”).
Народная студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўзнагароджана: Граматай за І месца ў раённым свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” (г.Ляхавічы, 2021 г.), граматамі і дыплома за ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Таночак” (аг.Бездеж, Драгічынскі раён, 2021 г.), у адборачным абласным туры рэспубліканскага фесывалю “Не старэюць душой ветэраны” (г.Брэст, 2022 г.) і абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны” (г.Брэст, 2024 г.), раённым свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” (г. Ляхавічы, 2024 г.) і інш.