На мінулым тыдні ўстановы культуры прапанавалі наведвальнікам розную тэматыку сустрэч.
Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў аграрна-тэхнічнага каледжа ў кінападарожжа «Любімыя і знакавыя», прымеркаванае да 100-годдзя беларускага кіно.
Гасцямі дзіцяча-юнацкага аддзела раённай бібліятэкі сталі выхаванцы дзіцячага сада № 4. Разам з Нязнайкам, ролю якога выканала загадчык аддзалам Антаніна Сухарэвіч, хлопчыкі і дзяўчынкі накіраваліся ў краіну «Светлафорыю», каб пазнаёміцца з правіламі дарожанага руху.
Інтэлектуальна-правы рынг «Ці ведаеш ты права?» да Міжнароднага дня правоў чалавека адбыўся ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы. Дзеці не толькі паказалі свае веды, але і павялічылі кампетэныцыю ў галіне.
Пружанская гарадская бібліятэка таксама звярнулася да прававой тэматыкі, запрасіўшы вучняў 6 «А» класа сярэдняй школы № 3 на гутарку «Вайна і права». Для вучняў 7 класа сярэдняй школы № 5 бібліятэка зладзіла квэст «Кніжныя героі запрашаюць». Удзельнікі мерапрыемства павандравалі па старонках любімых кніг і прадэманстравалі веданне казак айчынных і замежных пісьменнікаў.
На гадзіну фальклору «Цудоўны кораб» у Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы групы падоўжанага дня мясцовай сярэдняй школы. Рабяты ўспомнілі і пачыталі казкі народаў свету, зрабілі інсцэніроўку казкі «Рэпка». Таксама ў сельскай бібліятэцы адбылася віктарына «Снежныя загадкі».
У Ружанскай гарпасялковай бібліятэцы для дзяцей прайшла гульня-віктарына «Па сцяжынках зімовых казак». Разам са Снягуркай, ролю якой выканала бібліятэкар, хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі вядомыя казкі пра зіму.
Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры прапанаваў пазнаёміцца з выставай «Горад снегавікоў», на якой прадстаўлены работы ўдзельнікаў гуртка дэкаратыўна-прыкладного мастацтва «Сувенірны свет», які працуе ў клубнай установе.
Квіз для падлеткаў «Ведаць, каб жыць», прысвечаны праблеме СНІДу, адбыўся ў Новазасімавіцкай сельскай бібліятэцы.
Тэме здароўя таксама прысвяціў гульнявую праграму «Азбука СНІДу» Велікасельскі сельскі Дом культуры.
Ліноўская сельская бібліятэка правяла вусны часопіс «Брэсцкай вобласці – 85 год». Падчас мерапрыемства рабяты ўспомнілі факты з гісторыі роднага краю, пазнаёміліся са славутымі мясцінамі і выдатнымі асобамі Брэстчыны, паглядзелі відэаролікі і адказалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з тэматычнай выставай.
А Калядзіцкі сельскі Дом культуры падрыхтаваў тэматычную вечарыну «Гісторыя стварэння», прысвечаную 85-годдзю ўтварэння Брэсцкай вобласці.